Шкляныя казыркі, навесы над уваходам

Устаноўка казырка са шкла – выдатны спосаб палепшыць знешні выгляд вашага дома або офіснага будынка, а таксама спосаб абароны ўваходнай групы будынка і людзей, якія ўваходзяць/выходзяць з будынка, ад непагадзі. Пры гэтым шкляны казырок прапускае натуральнае святло да ўваходнай зоны. Празрыстае шкло – папулярны выбар, але не выключаны іншыя варыянты шкла. Казырок, які ўсталёўваецца над уваходам – гэта верхняе шкленне па вызначэнні, і выбар ударатрывалага даўгавечнага прадукту з’яўляецца істотным. Найбольш бяспечным варыянтам будзе загартаваны трыплекс. Акрамя таго, бяспечным выкананнем шклянага казырка або навеса будзе маналітнае загартаванае шкло з наклеенай ахоўнай плёнкай.

Апроч шкла існуе некалькі розных тыпаў матэрыялаў, якія вы можаце выбраць для свайго казырка або навеса, але калі вы сапраўды хочаце прыгожы, сучасны і элегантны навес або казырок, найлепшым варыянтам будзе той, які зроблены са шкла.

Шкляныя казыркі або шкляныя навесы не толькі больш прывабныя, чым іх калегі з тканіны, полікарбанату і г.д., але таксама маюць шэраг іншых пераваг. Шкляныя казыркі вельмі лёгка чысціць, і з часам яны не страцяць свежы выгляд, тады як у тэнтавых тканін і полікарбанату ёсць такая тэндэнцыя. Шкляныя канструкцыі таксама ў многіх выпадках нашмат прыемнейшыя для вока. Шкляныя казыркі могуць быць абсталяваны святлодыёднымі энергаэфектыўнымі свяцільнікамі, што надасць яшчэ большай чароўнасці Вашаму будынку або збудаванню.

Апроч кошту самых казырькоў або навесаў вам трэба разгледзець доўгатэрміновыя выдаткі, звязаныя з кожным тыпам навеса. Напрыклад, тэнтавы навес, асабліва са светлых матэрыялаў, трэба будзе часта чысціць, таксама ёсць верагоднасць яго пашкоджання з-за моцных вятроў. У рэшце рэшт, вам давядзецца яго проста замяніць. Полікарбанат (асабліва каналны) першапачаткова выглядае вельмі прывабна, але з часам губляе глянец, чарнеюць стыкі.

Шкло, як матэрыял казырка або навеса, лепш вытрымлівае атмасферныя ўздзеянні і з часам не губляе сваіх уласцівасцей, следна, мае больш працяглы тэрмін службы, чым іншыя матэрыялы.

Звязацца з намі